Літва падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Польшчы
5- 26.04.2024, 20:44
- 1,774
Літоўскі прэзідэнт заявіў, што такі крок будзе «элементам стрымлівання».
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падтрымаў свайго польскага калегу Анджэя Дуду, які заявіў пра гатоўнасць Варшавы размясціць у краіне ядзерную зброю NATO.
Пра гэта ён заявіў на супольнай з Дудам прэс-канферэнцыі, паведамляе a target="_blank" href=https://www.delfi.lt/>Delfi.
Паводле словаў Наўседы, у выпадку прыняцця NATO пастановы пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Польшчы, гэта будзе спрыяць сістэме стрымлівання і адпавядаць чаканням еўрапейскай бяспекі.
«Ідэя размяшчэння ядзернай зброі – гэта не распальванне вайны, не пагроза для Расеі, а яшчэ адзін элемент сістэмы стрымлівання, які ўяўляў бы з сябе значны стрымлівальны чыннік і моц», – падкрэсліў ён.
Прэзідэнт Літвы адзначыў, што яны з Дудам абмяркоўвалі наступствы размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы.
«Безумоўна, апошнім часам адбыліся падзеі, якія павялічваюць прысутнасць вайсковай сілы па суседстве – сярод іншага, разгортванне тактычнай ядзернай зброі. На жаль, гэта рэальнасць сёння, як у Калінінградскай вобласці (РФ), так і, наколькі нам вядома, на тэрыторыі Беларусі», – указаў Наўседа.