18 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД збірае подпісы за скасаванне пабораў з царкоўных мерапрыемстваў

2
БХД збірае подпісы за скасаванне пабораў з царкоўных мерапрыемстваў

Віна за скасаванне свят кладзецца на дзяржаўныя органы.

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя распачала збор подпісаў супраць абавязковых выплат за царкоўныя і касцёльныя мерапрыемствы, уведзеныя пастановай Саўміна нумар 49, піша сайт krynica.info.

«Мы мяркуем, што ўвядзенне такой нормы заканадаўства як паборы з цэркваў за масавыя мерапрыемствы, прывядуць толькі да напружанасці, скасавання многіх свят і ўрачыстых працэсій. Некаторыя мерапрыемствы ўжо скасаваныя, што выклікала негатыўны рэзананс у СМІ і мясцовых хрысціянскіх супольнасцях. Віна за гэта кладзецца на адпаведныя дзяржаўныя органы» - сцвярджаецца ў звароце.

«Распаўсюд дзеяння Пастановы і артыкула 10 Закона на грамадзян Беларусі, якія арганізоўваюць некамерцыйныя масавыя мерапрыемствы, такія як хросныя хады, пілігрымкі, масавыя хрышчэнні на адкрытым паветры ды іншае, мяркуем, з'яўляецца парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкул 35 які гарантуе нам права на свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Падпісанты звароту патрабуюць скасаваць дзеянне Пастановы № 49 - у дачыненні да іх не толькі цэркваў, але і ўсіх некамерцыйных арганізацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках