Арыфметыка ад Мёрскага ЖКГ: усталяванне помніка каштуе ўдвая даражэй за самую скульптуру
4- 19.09.2018, 15:27
- 10,784
Кошт усталявання скульптуры - $4800.
У Мёрах плануецца ўсталяваць дэкаратыўную скульптуру «Дзеці міру - дзецям вайны». Тэндэр на гэтую скульптуру і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі абвясціла ЖКГ Мёрскага раёна, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Арыенціровачны кошт усталявання скульптуры - 9661 рубель. Фінансавацца ўсталяванне помніка і добраўпарадкаванне тэрыторыі будуць з уласных сродкаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Дарэчы, сама скульптура арыентавана каштавацьме 4600 рублёў. Новы манумент будзе вышынёй 2,4 метра і зойме плошчу 3 на 3 метры. Праўда, тэндэр на яго выраб не адбыўся.
Помнік павінен выглядаць як разбураная дзіцячая пляцоўка: на пясочніцы размесцяць гранітныя кубікі і мячык, а зверху - гранітнага голуба. На гранях кубікаў будуць выгравіраваныя выявы цацак і літары, з якіх можна скласці слова «МІР». На двух ніжніх кубіках будуць пазначаныя 1941 і 1945 гады.
На адзін з кубікаў на дзве грані нанясуць рыфмаваныя радкі:
Гуляюць дзеці ўсёй зямлі ў вайну,
Але хіба пра вайну мараць дзеці?
Хай толькі смех узрывае цішыню
На радаснай бясхмарнай планеце!
М. Садоўскі
Усяго кошт скульптуры і яе ўсталявання складзе 14 261 рубель.