26 лiстапада 2024, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча вярнулі пад прэвентыўны нагляд

2
Мікалая Аўтуховіча вярнулі пад прэвентыўны нагляд
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ
ФОТА: «Радыё Рацыя»

І заўтра яго тэрмін можа быць прадоўжаны.

Гарадзенская калегія абласнога суда скасавала пастанову Ваўкавыскага райсуду, які скасаваў прэвентыўны нагляд за экс-палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам.

Раней пасяджэнне аб гэтай справе прызначалі на 6 жніўня. Але ўвечары ў аўторак пасяджэнне нечакана перанеслі на пятага жніўня. Аўтуховіч прасіў перанесці слуханне, бо не паспяваў дамовіцца з адвакатам. Аднак суд толькі перанёс пасяджэнне на 4 гадзіны - за гэты час адвакат з Менска не паспеў даехаць, перадае «Радыё Свабода».

Высветлілася, што за час прэвентыўнага нагляду Аўтуховіч зрабіў толькі адно парушэнне - выехаў за межы горада. Праўда, зрабіў ён гэта з вытворчымі мэтамі - на просьбу кіраўніка фірмы, у якой працуе. Да таго ж, гэта парушэнне было ануляванае 1 жніўня ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці. Акрамя таго, Аўтуховіч заплаціў за яго штраф.

Усе гэтыя довады не паўплывалі на калегію суддзяў: яны анулявалі скасаванне прэвентыўнага нагляду за былым палітвязнем.

Аўтуховіч упэўнены, што заўтра ў Ваўкавыску будуць пераглядаць ягоную справу, каб падоўжыць тэрмін прэвентыўнага нагляду за ім. Тэрмін дзеяння прэвентыўнага нагляду заканчваецца акурат заўтра.

Упершыню Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны яшчэ ў кастрычніку 2005 года пасля таго, як стаў актыўна змагацца за свой бізнэс (у прадпрымальніка была фірма таксі) і праводзіць доўгія галадоўкі пратэсту. Абвінаваціўшы ў нявыпллаце падаткаў, прадпрымальніка асудзілі на тры з паловай гады.

Мікалай Аўтуховіч стаў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕЗ.

Аднак пасля вызвалення Мікалай Аўтуховіч далей змагаўся за правы прадпрымальнікаў і паказваў на карупцыйныя злачынствы ўладаў. Гэта і стала прычынай паўторнага арышту 8 лютага 2009 года і жорсткага прысуду.

Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках