26 лiстапада 2024, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў абарону палітвязняў Беларусі прайшла ў Вільні

Беларускіх палітвязняў падтрымалі ў літоўскай сталіцы.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, акцыя салідарнасці сёння прайшла на Ратушнай плошчы Вільні. У ёй узялі ўдзел беларускія і літоўскія грамадзянскія актывісты і праваабаронцы.

«Адчуванне страху ў Беларусі ў людзей застаецца і такія акцыі ў сувязі з выбарамі там немагчымыя. Мы кожны дзень практычна чытаем, што нейкі рок-канцэрт у лесе разагналі, людзей павязалі. Кожная незапланаваная ўладамі актыўнасць знаходзіць сваю рэпрэсію», - заявіў кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак.

З ягоных слоў, «гэтая сумная залежнасць застаецца».

Фота: DELFI

Кіраўніца Беларускага дома правоў чалавека Ганна Герасімава, на пытанне аб тым, чаму яна стаіць у цэнтры Вільні, а не Менска адказала: «Мы тут усе жывем і працуем, і гэта дзень міжнароднай салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Важна, каб пра Беларусь памяталі не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі, аб праблемах, якія там існуюць, бо ёсць тэндэнцыя забываць пра тое, што ў Беларусі ёсць палітычныя зняволеныя».

«Сітуацыя ў Беларусі выглядае не такой страшнай не таму, што яна палепшылася, а таму што сітуацыя вакол сур'ёзна пагоршылася», - сцвярджае Ганна Герасімава.

Паводле яе слоў, пытанне палітвязняў у Беларусі на гэты момант знаходзіцца на заднім плане, і гэта адна з небяспекаў і агульных тэндэнцый у рэгіёне.

«Сёння Беларусь раптам атрымала ролю «міратворца» і зразумела, што з-за гэтай ролі ўвага да праблем паніжаецца і робяцца папраўкі на існую сітуацыю. Плюс перадвыбарчы перыяд для Захаду. Але гэты цыкл мы ўжо праходзілі. У гэтым выпадку я не чакаю новага выніку ў адрозненне ад папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў», - кажа яна.

Нагадаем, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. На палітычных вязняў стала ціснуць, а таксама пагаршаюцца ўмовы іх утрымання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках