Яўген Васьковіч таксама на свабодзе
15- 22.08.2015, 21:09
- 47,590
Палітвязень прыбывае ў Бабруйск а 22:10.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.
Сябра БХД, цяпер ужо былы палітвязень Яўген Васьковіч на волі.
Як паведаміла маці актывіста, ён прыбывае ў Бабруйск а 22:10 на аўтавакзал.
Бабруйскія сябры БХД рыхтуюцца да сустрэчы Яўгена Васьковіча і святкуюць гэта ў цэнтры горада.
Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Палітвязня часта кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі ён быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».