26 лiстапада 2024, aўторак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянціна Аліневіч: Яшчэ днём сын не ведаў аб вызваленні

1
Валянціна Аліневіч: Яшчэ днём сын не ведаў аб вызваленні
ІГАР АЛІНЕВІЧ

«Хачу падзякаваць усім за падтрымку і салідарнасць», - кажа маці вызваленага палітвязня Ігара Аліневіча.

Валянціна Аліневіч пакуль не ведае, калі будуць вызваляць яе сына. «Праз гадзіну буду дома і буду тэлефанаваць у дзяжурку ў калонію, тады і стане вядома, калі яго вызваляць. Ігар сёння тэлефанаваў днём, але тады ён нічога не ведаў пра ўказ. Мы гаварылі пра тое, каб яму даслаць адваката. Вядома, я вельмі радая, але паверу у вызваленне Ігара толькі калі яго абдыму», - сказала Валянціна Аліневіч «Радыё Свабода».

Ігара Аліневіча апошнія два гады трымалі ў віцебскай калёніі "Віцьба-3".

- Прадстаўнікі ўладаў вам сёння нічога не паведамлялі аб вызваленні?

- Не, ніхто нічога не казаў. Ніхто ніякай надзеі не даваў. Мы да гэтага дня пісалі скаргі ў пракуратуру і іншыя інстанцыі. Ніякай надзеі не было.

- Як бы Вы маглі пракаментаваць гэтае паведамленне зараз, толькі даведаўшыся пра гэта, яшчэ не ўбачыўшы сына?

- Ну як можа маці пракаментаваць такую падзею? Я не веру дагэтуль, што гэта адбылося. Мне здаецца, што гэта адбываецца не са мной, і я не веру ў гэта.

- А на Ваш погляд, чаму гэта здарылася?

- Ведаеце, зараз логіка ў мяне абсалютна адсутнічае. Ёсць радасць, якую немагчыма выказаць, і ў той жа час нейкі халадок недаверу ў грудзях. Здаецца, што такія высакародныя жэсты неўласцівыя нашым уладам.

- А Вы мяркуеце, што гэта высакародны жэст?

- Я ў гэты момант не пра што думаць не магу. Я шчаслівая, што дажыла да гэтага. Мы ўсе прайшлі праз вялікія пакуты.

- А якія планы былі ў Ігара пасля вызвалення?

- Можа гэта каго здзіўляе, але планы ў яго былі прыносіць карысць людзям. Заняцца альтэрнатыўнай энэргетыкай, радыёэлектронікай.

Хачу падзякаваць усім за падтрымку і салідарнасць. Я адчуваю, што вакол шмат людзей, якія за нас перажывалі. Дзякуй ім усім.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках