26 лiстапада 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: На футбол з пашпартам - гэта сярэднявечча

9
Алег Воўчак: На футбол з пашпартам - гэта сярэднявечча
АЛЕГ ВОЎЧАК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Сёння на «Барысаў-Арэне» пачнецца першы матч раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў-2015/16 паміж БАТЭ і сербскім «Партызанам» з Белграда.

Як паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ, у мэтах павышэння бяспекі гледачоў на гэтым паядынку будуць дзейнічаць асаблівыя правілы допуску на трыбуны. Тым, хто пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, трэба, акрамя квітка, падаць пасведчанне асобы (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне ўцекача, пасведчанне кіроўцы, вайсковы білет, для асоб, якія не дасягнулі 16-годдзя - сведчанне аб нараджэнні). Замежным грамадзянам трэба мець пры сабе пашпарт.

Гэта новаўвядзенне пракаментаваў для «Радыё Рацыя» праваабаронца і былы следчы пракуратуры Алег Воўчак:

- Я мяркую, што гэта парушае канстытуцыю патрабаваць ад заўзятараў мець пры сабе на стадыёне пасведчання асобы. Можа, давайце тады і ў крамы, і на канцэрты хадзіць з пашпартамі? Там жа таксама збіраецца розны народ. Людзі ідуць на футбол, каб паглядзець на відовішча. Стадыён - рэжымны аб'ект? Дзяржаўная ўстанова? Таму ўсё гэта - крок ад цывілізаванага футбола.

Я быў у Штатах на футбольным матчы, там не трэба ніякіх пашпартоў. Больш за тое - людзі свабодна п'юць піва, заўзеюць за любімую каманду. А ў нас паход на стадыён наважылі пераўтварыць у наведванне рэжымнай установы. Застаецца толькі арэну калючым дротам абнесці. Праверка пашпартоў на стадыёне - гэта нейкае сярэднявечча.

- Але кажуць, што ўсё гэта робіцца менавіта ў мэтах павышэння бяспекі гледачоў.

- Я не магу знайсці лагічных паралеляў паміж праверкай дакументаў і бяспекай заўзятараў. Прафесійныя праваахоўнікі павінны радыкальных фанатаў не па пашпартах шукаць, а працаваць на прафілактыку, калі ў каго і ёсць схільнасць не футбол паглядзець на стадыёне, а навесці «шоргат». Але пры гэтым справа павінна рабіцца ціха, каб гэта не закранала большасць нармальных заўзятараў, якія проста любяць футбол. Але душаць усіх пад адзін капыл.

Можа быць, такім чынам вырашылі перастрахавацца, запалохаць людзей, каб на стадыёне сядзелі, як мышы пад венікам. Не прыносілі «няправільныя» сцягі, не сьпявалі «няправільныя» песні ... Навошта заўзятарам такі футбол? Гэта, мяркую, наогул ганьба для міжнароднага футбола. Там жа ўбачаць, як у Беларусі ставяцца да заўзятараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках