26 лiстапада 2024, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстагу Мануэль Сарацын: Мікалай Дзядок мае патрэбу ў нашай падтрымцы

3
Дэпутат Бундэстагу Мануэль Сарацын: Мікалай Дзядок мае патрэбу ў нашай падтрымцы
Мікалай Дзядок

Нямецкі палітык, дэпутат Бундэстагу ад партыі зялёных Мануэль Сарацын заклікаў да салідарнасці з беларускім палітвязням.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, тэкст якога падае «Радыё Свабода».

«23 жніўня беларускаму палітвязню Мікалаю Дзядку споўніцца 27 гадоў. Гэта ўжо пяты дзень нараджэння, які ён павінен сустракаць за кратамі. Давайце прадэманструем Мікалаю і сістэме правасуддзя, што ён не самотны. Калі ласка, падтрымайце маю прапанову віншавальнымі паштоўкамі для яго», - заклікаў Мануэль Сарацын.

У сваім звароце нямецкі палітык падае дакладны адрас палітвязня:

Мікалай Дзядок, вул Дабралюбава, 16, ПК-9 213410, горад Горкі Магілёўскай вобласці.

Нямецкі палітык таксама нагадвае, што ў 2014 годзе Мікалая Дзядка абвінавацілі ў парушэнні турэмных правілаў, а прысуд яму працягнулі на год і тры месяцы. Варункі, у якіх утрымліваецца палітвязень, надзвычай жорсткія. На знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі ён у калоніі нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук.

Мануэль Сарацын дадае, што ў чэрвені ў рамках праграмы Libereco ён узяўся апекаваць беларускага палітвязня. Нямецкі палітык патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць Мікалая Дзядка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках