26 лiстапада 2024, aўторак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ узгаднілі падаўжэнне санкцый супраць Расеі на паўгода

12
У ЕЗ узгаднілі падаўжэнне санкцый супраць Расеі на паўгода

22 чэрвеня санкцыі падоўжаць аўтаматычна.

Удзельнікі пасяджэння Камітэта сталых прадстаўнікоў краін ЕЗ (Coreper) узгаднілі пытанне аб прадаўжэнні антырасейскіх санкцый яшчэ на паўгода - да канца студзеня 2016 года, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Канчаткова пастанова аб падаўжэнні санкцый можа быць прынятая на чарговай сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін Еўразвязу, якая адбудзецца 22 чэрвеня 2015 года ў Люксембургу. Паводле звестак Reuters, пастанову аб прадаўжэнні санкцый плануецца прыняць у тэхнічным парадку, гэта значыць без дадатковага абмеркавання.

Раней The Wall Street Journal паведамляла, што калі хаця б адна з краін ЕЗ запатрабуе на ўзроўні Coreper дадатковага абмеркавання, кіраўнікам МЗС давядзецца праводзіць кансультацыі.

Магчымы перанос пытання аб санкцыях у лік тэхнічных раней тлумачыўся жаданнем уладаў ЕЗ разгрузіць парадак вызначанага на канец чэрвеня саміту ЕЗ, вызваліўшы час для развязання пытання аб абавязках Грэцыі ды іншых унутрыеўрапейскіх праблем.

Нагадаем, што на сакавіцкім саміце Еўразвязу было пастаноўлена ўвязаць санкцыі супраць Расеі з выкананнем менскіх пагадненняў аб Данбасе. У сувязі з гэтым пытанне аб прадаўжэнні пакета эканамічных абмежаванняў, якія мінаюць ў канцы ліпеня, адклалі да чэрвеньскага саміту ЕЗ.

Рэалізацыя менскіх пагадненняў павінна быць закончаная да канца 2015 года, з чаго вынікае, што санкцыі аўтаматычна будуць прадоўжаныя на гэты тэрмін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках