26 лiстапада 2024, aўторак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Мікалая Дзядка на 10 дзён адправілі ў штрафны ізалятар

2
Палітвязня Мікалая Дзядка на 10 дзён адправілі ў штрафны ізалятар

Са слоў бацькі палітвязня Аляксандра Дзядка, Мікалая 10 чэрвеня пакаралі дзесяццю днямі знаходжання ў штрафным ізалятары за адмову ад працы.

Нагадаем, вязень адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №9 у Горках (Магілёўская вобласць).

Палітвязня ў калоніі наведала адвакат. Мікалай Дзядок распавёў ёй, што адмовіўся працаваць, бо ўмовы працы былі «здзеклівымі». Адміністрацыя папраўчай установы змясціла яго ў штрафны ізалятар да 19 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.

«Яму прапанавалі працаваць за 5 тысяч беларускіх рублёў на дзень пры досыць жорсткай норме, - сказаў Аляксандр Дзядок. - Ён сказаў адвакату, што напісаў заяву, каб яму далі працу, якая адпавядае ягонай кваліфікацыі, адукацыі, з нармальнай аплатай і захаваннем Працоўнага кодэкса».

Мікалая Дзядка перавялі ў горацкую калонію 12 траўня, а ўжо на наступны дзень ён быў змешчаны на пяць дзён у штрафны ізалятар. 19 траўня яго зноў вярнулі ў штрафны ізалятар, дзе ён пакутаваў ад холаду і прасіў перавесці яго ў іншую камеру, але беспаспяхова. У выніку 20 траўня, каб прыцягнуць увагу дзяжурных у штрафным ізалятары, хлопец парэзаў сабе рукі і жывот. Палітвязня змясцілі ў медчастку, але пасля аказання першай медыцынскай дапамогі вярнулі ў тое ж халоднае памяшканне ізалятара, дзе ён прабыў да 26 траўня. Затым Дзядка перавялі ў атрад і адправілі на працу. Ён адмовіўся, і 2 чэрвеня яго змясцілі ў штрафны ізалятар на сем сутак.

У лютым гэтага года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Дзядка, які павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка, вінаватым у злосным парушэнні рэжыму і прысудзіў да года і трох дзён пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне палітвязня адправілі ў калонію №9 у Горках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках