26 лiстапада 2024, aўторак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лілія Ананіч: Некаторыя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць пытанні

88
Лілія Ананіч: Некаторыя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць пытанні
Лілія Ананіч
ФОТА: БЕЛТА

Асобныя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць сур'ёзныя пытанні Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Пра гэта заявіла кіраўніца ведамства Лілія Ананіч 4 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

З яе слоў, Мінінфарм «актыўна аналізуе інтэрнэт-рэсурсы на прадмет выканання заканадаўства». «Бачым, што сёння не ўсе ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў ужылі захады, каб іх прадукцыя напоўніцу адпавядала нацыянальнаму заканадаўству», - сказала Ананіч.

Як паведамляе БелаПАН, міністр падкрэсліла, што адпаведнасць заканадаўству азначае размяшчэнне дакладнай інфармацыі, «інфармацыі, якая спрыяе развіццю грамадства і дзяржавы і ні ў якім разе не наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам».

Яна нагадала, што новы закон аб СМІ прадугледжвае адказнасць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. На сёння вядзецца праца ў выяўленні ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, зарэгістраваных па-за зонай .by. «Усе ў нас у нацыянальнай інфармацыйнай прасторы роўныя перад законам», - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Міністр паведаміла, што ведамствам быў абмежаваны або закрыты доступ да 18 сайтаў, якія выкарыстоўваліся для прапаганды або гандлю наркотыкамі, выкарыстоўвалі ненарматыўную лексіку. «Гэтая праца прадаўжаецца. Яшчэ вялікае поле дзейнасці ў гэтым кірунку ў дзяржавы», - сказала Ананіч.

У Беларусі 1 студзеня 2015 увайшлі ў дзеянне папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Адна з галоўных навацый палягае ў тым, што дзеянне закона аб СМІ, за выключэннем патрабаванняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі, распаўсюджваецца на інтэрнэт-СМІ. Гэта азначае, што інтэрнэт-рэсурсы цяпер нясуць адказнасць за публікацыі ў сетцы нароўні з афіцыйнымі СМІ. Пры гэтым у законе вызначаныя ўмовы, пры якіх магчымае абмежаванне доступу да інтэрнэт-СМІ. Адказнасць за змест кантэнту ляжыць на ўладальніках інтэрнэт-рэсурсаў.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках