26 лiстапада 2024, aўторак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Рубцова прысудзілі да 2 гадоў калоніі

80
Палітвязня Рубцова прысудзілі да 2 гадоў калоніі
Юрый Рубцоў
ФОТА: «Радыё Свабода»

У судзе Пружанскага раёна скончыўся працэс над палітвязнем Юрыем Рубцовым.

Гомельскага актывіста Юрыя Рубцова абвінавацілі паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі) за тое, што ён неаднаразова адмаўляўся ад прапанаваных яму месцаў працаўладкавання падчас адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) у вёсцы Куплін (Пружанскі раён Берасцейскай вобласці). Суддзя Мікалай Рэпіха прысудзіў апазіцыянера да двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму з улікам не адбытага тэрміну. Юрый Рубцоў заявіў, што будзе абскарджваць прысуд, які ён уважае за несправядлівы. На пасяджэнне Рубцоў прыйшоў у кашулі з бел-чырвона-белай стужкай.

27 траўня ў судзе выступілі больш за 15 сведак, якія заявілі, што Рубцоў не адмаўляўся катэгарычна ад працаўладкавання, а быў не згодны працаваць праз нізкі заробак, піша БелаПАН.

У сваю чаргу адвакат звярнула ўвагу суда на тое, што Рубцоў не перашкаджаў працаўладкаванню - ён атрымаў накіраванне на працу і прайшоў медкамісію. Аднак пры афармленні прававой дамовы Рубцоў выявіў у дакуменце шэраг недахопаў, якія, як ён палічыў, не дазволілі яму замацаваць працоўныя стасункі. Адвакат папрасіла апраўдаць свайго падабароннага ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства, а ў выпадку прызнання віны прызначыць яму мінімальны тэрмін пакарання.

Сам Юрый Рубцоў у судзе адзначаў, што праца зняволеных аплачваецца горш, чым праца свабодных грамадзян. Ён таксама распавёў, што яму пагражалі турэмным тэрмінам у выпадку адмовы ад падпісання працоўнай дамовы. Аднак, падкрэсліў актывіст, укладанне працоўнага кантракту пад пагрозай супярэчыць Працоўнаму кодэксу.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў 53-гадовага Юрыя Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), аднак з улікам амністыі рэальны тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Рубцова абвінавацілі ў абразе суддзі суда Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які вёў у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» 28 красавіка 2014 у Менску (арт.391 КК).

Адбываючы пакаранне ў ПУАТ у вёсцы Куплін, асуджаны актывіст адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак. Рубцоў патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам у краіне (600 даляраў ЗША ў эквіваленце). Гэта і стала падставай для завядзення новай крымінальнай справы.

Да суда Юрыя Рубцова ўтрымлівалі ў следчым ізалятары горада Баранавічы (Берасцейская вобласць). 6 красавіка гомельскі актывіст абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць выстаўленых яму абвінавачванняў, бо ўважае абедзве крымінальныя справы ў дачыненні да яго сфабрыкаванымі.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках