26 лiстапада 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель спытала ў Лукашэнкі, чаму ён не вызваляе палітвязняў

49
Мэркель спытала ў Лукашэнкі, чаму ён не вызваляе палітвязняў
Фота: EPA

Гэта адбылося падчас сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Менску, але вядома аб размове стала толькі цяпер.

Са слоў лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, канцлерка ФРГ спытала ў беларускага дыктатара пра палітвязняў падчас сустрэчы ў лютым. Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Самае цікавае адбываецца ў кулуарах, а не падчас афіцыйных выступаў. Высветлілася, што Ангела Мэркель усё ж закранала пытанне аб палітычных зняволеных падчас свайго знаходжання ў Менску. І за гэта ёй асобны рэспект! У гутарцы ў трох яна паведаміла: «На сваёй кепскай рускай я наўпрост спытала Аляксандра Лукашэнку чаму ён не вызваляе палітычных зняволеных. Ён адказаў, што ў Беларусі палітвязняў няма.

Стары сталінскі пастулат: няма, значыць і няма праблемы! Але калі пра яе кажуць тысячы i тысячы людзей з усяго свету, то яна ёсць. І яе давядзецца развязваць. Тут няма месца кампрамісаў».

Нагадаем, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. На палітычных вязняў пастаянна вядзецца ціск, а таксама пагаршаюцца ўмовы іх утрымання. Тэрмін зняволення Мікалаю Дзядку прадоўжылі на год, а Мікалая Статкевіча перавялі з калоніі ў турму. Арцёма Пракапенку адмовіліся вызваляць, нягледзячы на тое, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні. 27 траўня пройдзе новы суд над Юрыем Рубцовым, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках