26 лiстапада 2024, aўторак, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Ніякіх пераменаў да лепшага ў Беларусі няма

8
Алесь Бяляцкі: Ніякіх пераменаў да лепшага ў Беларусі няма
Алесь Бяляцкі

Дональда Туска ўвялі ў аблуду, ніякіх «пазітыўных сігналаў» Менск не шле.

Улады рассылаюць «лісты шчасця» беларускім незалежным СМІ, закупляюць спецабсталяванне для блакавання непажаданых сайтаў, палітвязням дадаюць новыя тэрміны або змяшчаюць у больш суровыя турмы. А тым часам, старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск мяркуе, што ад Менска «паступаюць пазітыўныя сігналы». Былы палітвязень, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі насупраць, бачыць толькі пагаршэння і не разумее, з чым звязаны аптымізм чыноўнікаў Еўразвязу.

- Адназначна Туска ўвялі ў аблуду, таму што ніякіх пазітыўных сігналаў у Беларусі няма. Больш за тое, мы нават назіраем трывожныя сігналы ў гэтай сферы. Яны датычацца палітвязняў і іх ўмоў утрымання, якія пагоршыліся за апошнія месяцы. Гэтая праблема нікуды не знікла і ўсё развіваецца як раз у горшы бок, - кажа праваабаронца.

- Таксама нядаўна стала вядома аб тым, што ўлады закупляюць «глушылкі» для блакавання сайтаў і рассылаюць папярэджанні незалежным СМІ. Чым гэта можа абярнуцца?

- Што тычыцца апошніх «лістоў шчасця» з Міністэрства інфармацыі, то гэта гаворыць пра тое, што ўлады пачалі рыхтавацца да выбараў і спрабуюць пусціць хвалю страху сярод незалежных СМІ і сайтаў, а вельмі верагодна, што іх хутка пачнуць і блакаваць.

- Гэта значыць, «выбары» пройдуць у звыклай атмасферы?

- Так, выбары будуць адбывацца на тых жа ўмовах, у якіх яны праводзіліся раней. А гэта значыць, што ніякіх пераменаў да лепшага няма. Усё гэтак жа прадаўжаюцца пераследы актывістаў, якія нешта робяць, праводзяць мірныя акцыі пратэсту. Таму ніякіх сігналаў пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі няма. Няма нічога, што б пра гэта сведчыла. Самым апошнім прыемным сігналам было маё вызваленне. Але з таго часу прайшоў ужо амаль год. Але цягам гэтага года ў нас толькі дрэнныя навіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках