26 лiстапада 2024, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкі прадставіць Беларусь на форуме «Усходняга партнёрства»

1
Бяляцкі прадставіць Беларусь на форуме «Усходняга партнёрства»
Алесь Бяляцкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

20-21 траўня ў Рызе пройдзе Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці, якая праводзіцца ў рамках саміту «Усходняга партнёрства» Еўрапейскага Звязу.

У канферэнцыі возьмуць удзел некалькі сотняў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ды экспэртаў з дзяржаў-чальцоў ЕЗ і краін «Усходняга партнёрства». Выступяць палітыкі высокага ўзроўню і добра вядомыя спецыялісты з Латвіі і іншых дзяржаў-чальцоў ЕЗ, перадае «Радыё Свабода».

Канферэнцыю адкрые Лаймдота Стравюма, прэм'ер-міністр Латвійскай Рэспублікі. Сярод іншых дакладчыкаў - міністр замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарс Рынкевічс, еўрапейскі камісар у пытаннях палітыкі Еўрапейскага суседства і перамоў аб пашырэнні Ёханэс Хан, міністр замежных спраў Грузіі Тамара Беручашвілі, еўрапарламентарый Сандра Калніеце, былы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Алег Рыбачук, дырэктар замежнай палітыкі Цэнтра еўрапейскіх рэформ Ян Бонд.

Беларусь на Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці прадставіць старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, які выступіць з дакладам.

Мэта канферэнцыі - умацаванне грамадзянскай супольнасці і далучэнне яе да планавання і рэалізацыі палітыкі «Усходняга партнёрства».

«Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці нароўні з самітам «Усходняга партнёрства» забяспечвае магчымасць палепшыць палітыку суседства ЕЗ, памяншаючы яе бюракратычны характар. Арганізуючы гэтую канферэнцыю, Латвія падкрэслівае вялікае значэнне грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і належнага кіравання ў краінах «Усходняга партнёрства». Дасягненні Латвіі ў стварэнні грамадзянскай супольнасці заслугоўваюць увагі, і яны будуць карысныя шасці краінам «Усходняга партнёрства» для абмену досведам», - сказаў Андзіс Кударс, выканаўчы дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх палітычных даследаванняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках