26 лiстапада 2024, aўторак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Дзядка перавялі ў калонію асобнага рэжыму ПК-9

6
Палітвязня Дзядка перавялі ў калонію асобнага рэжыму ПК-9

Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў новае месца адбыцця пакарання - у калонію асобнага рэжыму ПК-9.

Як паведамляе сайт "Анархічны Чорны Крыж", пісаць палітвязню можна на адрас: 213410, г.Горкі, вул.Дабралюбава, 16 карантын, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.

Нагадаем, 26 лютага 2015 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў палітвязня Мікалая Дзядка, які знаходзіўся ў турме, вінаватым у злосным парушэнні рэжыму і прысудзіў яго да года і трох дзён пазбаўлення волі. Тэрмін зняволення Дзядка заканчваўся 3 сакавіка, аднак прызнанне судом ягонай вінаватасці ў новым злачынстве адтэрмінавала выхад на волю.

30 красавіка падчас разгляду скаргі зняволенага на гэты прысуд на пачатку пасяджэння касацыйная калегія адхіліла хадайніцтва Дзядка аб выкліку яго на судовае пасяджэнне. Суддзі пагадзіліся з меркаваннем стараны абвінавачання, што ў прысутнасці зняволенага няма патрэбы, бо ягоная пазіцыя выкладзеная ў дакумэнтах скаргі.

Дзядок быў асуджаны 27 траўня 2011 года. Суд Заводскага раёна Менска прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму паводле ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства). Як мяркуюць праваабаронцы, падставай для прысуду Дзядку стаў ягоны ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Міністэрства абароны супраць супольных расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

Мікалай Дзядок мусіў выйсці на волю яшчэ 3 сакавіка. Актывіст адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны на судзе ён не прызнаў, а пазней адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову тэрміну Мікалая Дзядка трымалі ў «крытай» турме як злоснага парушальніка рэжыму.

26 лютага выракам Ленінскага раённага суда Магілёва ён быў прысуджаны да дадатковага году зняволення ў калоніі строгага рэжыму паводле артыкулу 411 Крымінальнага кодэкса «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Скасавання гэтага артыкула, які з'яўляецца спадчынай савецкай судовай сістэмы і не мае аналагаў у заканадаўстве іншых постсавецкіх краін, дамагаюцца беларускія праваабаронцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках