26 лiстапада 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» арыштавалі на 7 дзён за акцыю да прыезду «Начных ваўкоў»

11
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» арыштавалі на 7 дзён за акцыю да прыезду «Начных ваўкоў»
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Леаніда Кулакова прызналі вінаватым у парушэнні артыкула аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Пастанову аб гэтым прыняла суддзя Смалявіцкага суда Ліна Бародзіч. Працэс над актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прайшоў сёння ўдзень. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі праваабаронцы.

Леаніда Кулакова абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце, які адбыўся 25 красавіка, напярэдадні прыезду ў Беларусь пуцінскіх байкераў з клуба «Начныя ваўкі». Перфоманс прайшоў ля Кургана Славы. Паводле звестак суда, Леанід Кулакоў знаходзіўся там «з незарэгістраваным сцягам і кардонным плакатам «Акупанты, прэч».

Адбываць пакаранне актывіст будзе ў Смалявічскім ІЧУ.

55-гадовы актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў затрыманы ў сябе дома 8 траўня а 21.30. Пасля гэтага ён быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі ў Смалявічах.

Праваабаронцы ўважаюць затрыманне за прэвентыўнае напярэдадні афіцыйных святкаванняў Дня Перамогі. Увечары 8 траўня супрацоўнікі міліцыі таксама спрабавалі затрымаць актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, але беспаспяхова.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках