26 лiстапада 2024, aўторак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Польшчы: палітыкі і журналісты аб выніках першага тура

2
Выбары ў Польшчы: палітыкі і журналісты аб выніках першага тура
Фота: EFE/EPA/TOMASZ WASZCZUK

Польскія палітыкі і журналісты выказалі сваё меркаванне аб нечаканых выніках першага тура прэзідэнцкіх выбараў.

Старшыня партыі «Права і справядлівасьць», экс-прэм'ер Польшчы Яраслаў Качынскі, як паведамляе onet.pl, так ахарактарызаваў поспех кандыдата ад сваёй партыі: «Нашы намаганні, наша вернасць праўдзе і прынцыпам, без якіх не можа быць Польшчы, прынеслі вынік». Палітык раіць выбаршчыкам і прыхільнікам Анджэя Дуды не расслабляцца: «Аб праўдзе і справядлівасці трэба клапаціцца кожны дзень. У нас ёсць два тыдні, якія трэба эфектыўна выкарыстоўваць». Пры гэтым Качынскі падкрэсліў, што змена электаральных настрояў на карысць партыі «Права і справядлівасьць» і жаданне абнавіць кіраўніцтва краіны не з'яўляецца асабістай справай ягонай партыі і прадметам барацьбы двух кандыдатаў. «Змены павінны адбыцца ў імя чысціні Польскай Рэспублікі, у імя нашых агульных фундаментальных інтарэсаў - і маральных, і матэрыяльных», - уважае палітык.

Адам Міхнік, галоўны рэдактар «Gazety Wyborczej» мяркуе, што «вынікі першага тура выбараў паказваюць, што Польшча можа апынуцца ў руках людзей безадказных і некампетэнтных», і абвінавачвае выбаршчыкаў Паўла Кукіза у тым, што, галасуючы за яго, хочуць замяніць «дэмакратычны парадак на хаос і мітусню рок-канцэрту». Адам Міхнік таксама асцерагаецца вяртання эпохі Яраслава Качынскага і праўлення «Права і справядлівасці»: «Гэта быў час, калі Польшча выглядала дзяржавай падазронасці і страху. Гэтыя часы могуць вярнуцца».

Палітолаг Норбэрт Малішэўскі, аналізуючы вынікі экзіт-полаў, сцвярджае, што «прэзідэнт Браніслаў Камароўскі ў выніку памылак падчас кампаніі страціў «мяккі электарат», які прыручаў цягам пяці гадоў. А адмабілізаваны электарат партыі «Права і справядлівасьць» даў Анджэю Дудзе добры вынік. Але агулам усе палітычныя эліты атрымалі «жоўтую картку», а яе выяўленнем сталі нізкі прыход выбарцаў і поспех Паўла Кукіза».

Апазіцыйны палітык, старшыня Дэмакратычнай партыі Анджэй Цэлінскі мяркуе, што «Кампанія Браніслава Камароўскага праводзілася так, быццам абіранне на выбарах адбываецца само па сабе. Без творчасці, без агню, без выкарыстання нестандартных актываў. Для камфорту яе палітыкаў».

Млявасць выбарчай кампаніі дзейнага прэзідэнта адзначыў і Томаш Ліс, галоўны рэдактар Newsweek Polska: «Палякі не бачылі ў Камароўскага прывабнасці, пэўнасці і веры ў перамогу. Выбаршчык павінен бачыць, што гэта не проста Браніслаў Камароўскі, якога ён ведае і, можа быць, нават і любіць, але і чалавек, які змагаецца за ягоны голас».

Нагадваем, што мінулыя 10 траўня ў Польшчы прэзідэнцкія выбары, паводле звестак экзіт-полаў, скончыліся сенсацыйнымі вынікамі. На першым месцы кандыдат ад «Права і справядлівасці» Анджэй Дуда (34,5%), на другім – дзейны кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі (33,1%), на трэцім - музыка Павел Кукіз (20,5%).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках