26 лiстапада 2024, aўторак, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў абвясціў галадоўку пратэсту

6
Юры Рубцоў абвясціў галадоўку пратэсту

Палітвязень Юры Рубцоў пратэстуе супраць новай крымінальнай справы, заведзенай на яго.

Рубцову пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі нібыта за ўхіленне ад адбыцця ранейшага пакарання на «хіміі».

Юры Рубцоў, які знаходзіцца ў Следчым камітэце Пружанскага раёна, паведаміў, што частку міліцыянтаў з камендатуры ў Купліне, дзе ён адбывае пакаранне, пазбавілі прэміі за тое, што іх «хімік» Рубцоў зрабіў сабе тату «Лукашэнка сыходзь», паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў Рубцова, у адказ міліцыянты распачалі супраць яго крымінальную справу за тое, што ён нібыта ўхіляецца ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

«Мяне хочуць пасадзіць за тое, што я крыху разумею розніцу паміж правам і абавязкам. Калі ў Канстытуцыі напісана аб праве на працу, то Выканаўчы кодэкс гэта ўважае абавязкам. Але калі гэта абавязак, то чаму міліцыянты не падпісваюць працоўныя дамовы, а вінаватым мяне зрабілі? Вось у іх прычына, што я нібыта чатыры разы адмовіўся ад працы. Але гэта цынізм, бо атрымліваецца, што я абавязаны працаваць, але павінен падпісаць дамову, што нібыта добраахвотна іду працаваць», - кажа палітвязень.

З 6 красавіка ён афіцыйна абвясціў галадоўку і адначасова байкот усім супрацоўнікам міліцыі, следства і пракуратуры. «Ні на адно з іх пытанняў я адказваць не буду. Я раблю ім гэта заяву праз СМІ», - заявіў Рубцоў.

Палітвязня Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з установы адкрытага тыпу №7 у Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны нібыта для правядзення следчых дзеянняў. Пры гэтым Рубцова вывелі з тэрыторыі з асабістымі рэчамі. Супраць яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам на 3 гады.

Нагадаем, актывіст з Гомеля Юры Рубцоў асуджаны на 1,5 года «хіміі» за нібыта абразу суддзі Савецкага раённага суда Кірыла Палулех. З канца 2014 Юры Рубцоў адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках