26 лiстапада 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Статкевіча: «Джып вылецеў з другараднай дарогі проста перад намі»

7
Адвакат Статкевіча: «Джып вылецеў з другараднай дарогі проста перад намі»

Адвакат палітвязня Мікалая Статкевіча Аляксандр Галіеў распавёў падрабязнасці ДТЗ, у якое трапіў з Марынай Адамовіч.

«Гэта адбылося на дарозе Шклоў-Бялынічы, на павароце на Цяцерына», - распавёў «Нашай Нiве» адвакат Мікалая Статкевіча Аляксандр Галіеў, якога жонка палітвязня Марына Адамовіч вазіла ў калонію на сустрэчу са зняволеным.

Жонка Статкевіча ехала па галоўнай дарозе на сваім «Сітраен С4». Джып «Гран Чэрокі» выехаў справа з другараднай дарогі перад самай машынай Адамовіч.

Яна ехала на хуткасці 90 кіламетраў у гадзіну, да джыпа было зусім блізка, калі яго заўважылі. Выезд справа там заслонены лесам, тлумачыць Аляксандр Галіеў. Сутыкненне адбылося на паласе руху машыны Адамовіч, ёсць сведкі. Яны і дапамаглі дастаць жанчыну з разбітай машыны.

У «Гран Чэрокі» за стырном быў малады хлопец. Акрамя яго, у аўтамабілі знаходзіўся яшчэ адзін мужчына. І Марына Адамовіч, і кіроўца «Гран Чэрокі» былі дастаўленыя ў Круглянскую раённую бальніцу з траўмамі.

«З нагоды канспіралагічных тэорый... Наўрад ці...», - сказаў адвакат Галіеў. «Потым прыехаў бацька кіроўцы – нападпітку. У яго 5-гадовая дачка загінула на пажары, распавядаў ён», - кажа адвакат.

Аварыя адбылася прыкладна а 16.30.

Адамовіч і Галіеў вярталіся з калоніі, дзе адвакат сустракаўся з Мікалаем Статкевічам. Гаворка ішла аб новым судзе над палітвязнем, прызначаным на 4 траўня.

«Стан Марыны Адамовіч больш-менш нармальны, магчымыя некалькі пераломаў, - паведаміў яе сын Юрый Адамовіч. - Зразумела, адчувае сябе не вельмі добра, цяпер пад кропельніцай».

Машына Марыны Адамовіч разбітая цалкам, яе саму і Галіева выратавалі падушкі бяспекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках