26 лiстапада 2024, aўторак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Статкевіча пасля аварыі патрапіла ў лякарню

10
Жонка Статкевіча пасля аварыі патрапіла ў лякарню

Цяжкіх траўмаў у Марыны Адамовіч няма. Сын збіраецца перавозіць яе ў Менск.

Жонка Мікалая Статкевіча, якая трапіла ў аўтааварыю, знаходзіцца ў шпіталі райцэнтру Круглае. Яе стан больш-менш нармальны, магчымыя некалькі пераломаў. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў яе сын Юрый Адамовіч.

«Стан яе больш-менш. Ёй раяць застацца на ноч, але хутчэй за ўсё паедзем у Менск. Нейкіх відавочных цяжкіх траўмаў пакуль, здаецца, няма. Магчыма некалькі пераломаў. Зразумела, адчувае сябе не вельмі добра, цяпер пад кропельніцай», - сказаў ён.

Марына Адамовіч трапіла ў аварыю, калі вярталася з калоніі, дзе адбывае пакаранне яе муж Мікалай Статкевіч. Са слоў яе сына, машына была разбітая цалкам, адбылося лабавое сутыкненне, але спрацавалі падушкі бяспекі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках