26 лiстапада 2024, aўторак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не збіраецца вызваляць Статкевіча

23
Лукашэнка не збіраецца вызваляць Статкевіча

Дыктатар заявіў, што Мікалай Статкевіч «хоча быць вязнем» і таму застанецца за кратамі.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю медыяхолдынгу Bloomberg, тэлеверсію якога паказаў тэлеканал «Беларусь 1», паведамляе tut.by.

Адказваючы на пытанне журналіста, ці трэба, каб пяць кандыдатаў у прэзідэнты пасля выбараў 2010 года апынуліся ў турме, а адзін [Мікалай Статкевіч] да гэтага часу там сядзеў, Лукашэнка заявіў:

- Абсалютна не трэба. Гэта шкодна, перш за ўсё дня мяне. Але яны ж пайшлі [у турму] не таму, што яны былі кандыдатамі ў прэзідэнты. Вы ж пагадзіцеся, што яны для мяне ніякімі канкурэнтамі не былі?.. Але яны парушылі закон, груба парушылі закон. Гэта было звязана з дэстабілізацыяй становішча ў краіне.

Чацвёра не хацелі быць у турме. Яны не ў турме. Адзін, які сёння знаходзіцца там, ён хоча быць вязнем і ён мяркуе, што «вось я буду вязнем, гэта зробіць мяне героем у Беларусі». Ну, думаць не забаронена, хочаш так - хай будзе так.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны палітык не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Пасля трох гадоў у крытай магілёўскай турме ў пачатку 2015 года Мікалая Статкевіча перавялі ў шклоўскую калонію.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках