Менскія байкеры адкрылі сезон
8- 25.04.2015, 18:44
- 9,388
Калона матацыклістаў адправілася ад салона Harley-Davidson па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў.
Яшчэ ўвечары 24 красавіка ў цэнтры Менска, ля парку Чэлюскінцаў, побач з салонам Harley-Davidson ужо назіралася вялікая колькасць байкаў з расейскімі нумарамі, піша "Наша ніва".
Сённяшняе адкрыццё мотасезону супала па даце з прыбыццём расейскай мотакалоны ў рамках Акцыі «Дарогі Перамогі», якую арганізуе расейскі байк-клуб «Начныя ваўкі». У Беларусь калона расейскіх байкераў плануе прыбыць позна ўвечары 25 красавіка.