27 лiстапада 2024, Серада, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкеры Пуціна выехалі ў мотапрабег па Еўропе

66
Байкеры Пуціна выехалі ў мотапрабег па Еўропе

«Начныя ваўкі» адправіліся ў мотапрабег маршрутам Масква-Бэрлін нягледзячы на тое, што ўлады Польшчы адмовілі ім у праездзе праз тэрыторыю краіны.

Напярэдадні кіраўнік клуба Аляксандр Залдастанаў паведаміў, што мотапрабег не будзе скасаваны праз адмову ва ўездзе ў Польшчу. Пры гэтым ён не выключыў, што ва ўдзельнікаў прабегу могуць узнікнуць праблемы пры перасячэнні мяжы, паведамляе Meduza.

Ці возьме ўдзел у мотапрабегу сам лідар «Начных ваўкоў», пакуль невядома. Са слоў Залдастанава, ягоны пашпарт цяпер знаходзіцца ў пасольстве. У выпадку атрымання шэнгенскай візы, ён плануе далучыцца да ўдзельнікаў мотапрабег на адным з адцінкаў маршруту.

Мотапрабег «Начных ваўкоў» прымеркаваны да 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне. Байкеры збіраліся выехаць з Масквы 25 красавіка і адправіцца ў Бэрлін праз Беларусь, Польшчу, Чэхію, Славакію ды Аўстрыю.

Прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач назвала мотапрабег правакацыяй і паабяцала зрабіць захады супраць байкераў, калі яны якім-небудзь чынам будуць пагражаць бяспецы грамадзян.

24 красавік МЗС Польшчы абвясціў, што ўдзельнікам мотапрабегу адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю краіны. Такую пастанову ў польскім МЗС патлумачылі нястачай інфармацыі аб раскладзе і маршруце руху матацыклістаў па тэрыторыі краіны.

Акрамя таго, МЗС Чэхіі паказаў на немагчымасць даць згоду на праезд па чэшскай тэрыторыі расейскіх матацыклістаў.

Таксама грамадска-палітычныя дзеячы Славакіі заклікалі ўрады краін Еўразвяза не дапусціць мотапрабег.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках