26 лiстапада 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Прапановы мышэй вядуць да распальвання апетыту ў катоў

42
Мікалай Статкевіч: Прапановы мышэй вядуць  да распальвання апетыту ў катоў
ФОТА: SVABODA.ORG

Палітвязень і кандыдат у прэзідэнты выказаўся з нагоды будучых «выбараў».

Словы палітыка з ягонага турэмнага ліста падаюцца на спецыяльна створанай паплечнікамі Статкевіча старонцы ў Фэйсбуку.

«Газеты ў ПКТ прыносяць раз на тыдзень, у чацвер. Прагледзеў іх і зразумеў, што тыя, хто вылучае сваіх кандыдатаў, нічога зразумелага аб мэце свайго ўдзелу, як і аб стратэгіі, сказаць не могуць.

Толькі вось прачытаў выказванне аднаго кіраўніка, што за найлепшы варыянт яны ўважаюць вылучэнне «чалавека, які ўвасабляе жаданне міру». Але, найлепш гэта сваё жаданне можна ўвасобіць, седзячы дома. Каштаваць будзе значна танней, ды і клопаты меншыя. Гэта кот Леапольд можа прапанаваць мышам мір. Аналагічныя прапановы з боку мышэй вядуць толькі да распальвання апетыту у катоў».

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч чакае суда нібыта за парушэнні рэжыму ў Шклоўскай папраўчай калоніі, дзе ён адбывае тэрмін за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Абвінавачванне ў злосным парушэнні рэжыму, якое інкрымінуюць Статкевічу, пагражае яму ўзмацненнем жорсткасці пакарання і пераводам у турму строгага рэжыму. Цяпер ён знаходзіцца ў чаканні суда ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Палітвязень пазбаўлены харчовай перадачы і кароткатэрміновага спаткання.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках