26 лiстапада 2024, aўторак, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім парадзе возьме ўдзел рэкордная колькасць тэхнікі з Расеі

22

Сучасныя ўзоры баявой тэхнікі войска Расеі возьмуць удзел у парадзе 9 траўня ў Менску.

У Беларусь танкі Т-90, БТР-80, ЗРК «Панцыр» і іншая тэхніка прыбудзе на наступным тыдні, піша БелаПАН.

«Упершыню возьме ўдзел значная колькасць тэхнікі з Расейскай Федэрацыі са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў, - адзначыў намеснік камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Андрэй Некрашэвіч. - Гэта сучасныя ўзоры тэхнікі, якая прынятыя на ўзбраенне. БМП-3, БМД-3, машыны падвышанай праходнасці для паветрана-дэсантных войскаў «Тыгр», артылерыйская сістэма «Мста-Б».

А пакуль на аэрадроме Ліпкі працягваюцца трэніроўкі. У механізаванай калоне, якая рыхтуецца да параду, налічваецца больш за 250 адзінак тэхнікі.

Генеральныя рэпетыцыі парада з удзелам авіяцыі пройдзуць 4 і 6 траўня. Сам парад Перамогі 9 траўня намечаны на 8 гадзін вечара. А пасля яго прагрыміць святочны салют.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках