Расейскія дэсантнікі пройдуць парадам па Менску
47- 14.04.2015, 12:38
- 27,224
Больш за дзвесце пскоўскіх дэсантнікаў рыхтуюцца адправіцца ў Менск.
Вайскоўцы з Пскова пройдуць урачыстым маршам на парадзе Перамогі ў беларускай сталіцы 9 траўня, паведамляе тэлеканал «Расея-Пскоў».
Цяпер дэсантнікі ўзмоцнена рыхтуюцца, з імі праводзяць штодзённыя заняткі на пляцы.
«У гэты момант на пляцы праводзіцца трэніроўка парадных разлікаў у рэспубліцы Беларусь на парадзе ў Менску і на парадзе ў горадзе Пскове. Праводзіцца ўзгадненне парадных разлікаў у поўным складзе і па шэрагах. Трэніроўкі праводзяцца штодня па 6-8 гадзін», - кажа Ігар Спіцын, намеснік камандзіра 234 гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка.
Нагадаем, у мінулым годзе пскоўскія дэсантнікі ўдзельнічалі ў парадзе 3 ліпеня ў Менску. Пасля гэтага яны адправіліся на Данбас, дзе ўступілі ў бой з байцамі адэскага батальёна МУС «Шторм».