26 лiстапада 2024, aўторак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнобыльскі Шлях пройдзе пад лозунгам «Не - расейскай ядзернай пагрозе»

3
Чарнобыльскі Шлях пройдзе пад лозунгам «Не - расейскай ядзернай пагрозе»

«Чарнобыльскі шлях», які штогод праводзіцца 26 красавіка, пройдзе пад лозунгам «Не - расейскай ядзернай пагрозе».

Пра гэта распавёў адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 10 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

«Цяпер з Расеі гучаць заявы, што яна гатовая ўжываць ядзерную зброю. Гэта небяспечна не толькі для Беларусі, але і ўсяго свету», - дадаў актывіст руху салідарнасці «Разам» Ілля Дабратвор.

Намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук назваў лозунг акцыі «вельмі актуальным». «Будаўніцтва АЭС у Беларусі вядзе расейская кампанія «Росатом». Якасць гэтага будаўніцтва выклікае сумнеў», - мяркуе ён.

Рымашэўскі акцэнтаваў увагу на палітыцы ўлад, якая дазваляе засейваць зямлі, забруджаныя пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. «Калі ўлады ўважаюць гэта за норму, то хай перанясуць свае дамы ў Брагін і Нароўлю, пабудуюць сабе зоны адпачынку і «аздараўляюцца» там са сваімі дзецьмі», - адзначыў ён, паведаміўшы, што аргкамітэт БХД рыхтуе адпаведны зварот да ўлад.

«Чарнобыльскі шлях» - вулічная акцыя, якую беларуская апазіцыя праводзіць у Менску штогод з 1988 года ў фармаце шэсця, якое зазвычай заканчваецца мітынгам. Выняткам быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзенне мітынгу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках