26 лiстапада 2024, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет у Кіеве ля амбасады Латвіі: Не - легалізацыі Лукашэнкі!

5

У Кіеве пратэставалі супраць запрашэння Лукашэнкі на саміт у Рыгу.

4 сакавіка ў Кіеве сябры і прыхільнікі Руху салідарнасці «Разам» правялі пікет ля амбасады Латвіі ва Украіне, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод арганізатараў акцыі былі беларусы, якія папрасілі ва Украіне палітычнага прытулку. Яны перадалі дыпламатам свой зварот да ўлад Латвіі супраць магчымага візіту ў Рыгу Аляксандра Лукашэнкі на саміт «Усходняга партнёрства», які павінен адбыцца ў траўні. Удзельнікі акцыі абураныя спробамі ўлад Латвіі запрасіць Лукашэнку на гэты саміт.

«Мы ўважаем за недапушчальнае легалізацыю астатняга дыктатара Еўропы праз «Усходняе партнёрства», - адзначаецца ў звароце.

Аўтары звароту мяркуюць, што «не павінна быць ніякіх стасункаў з астатнім дыктатарам Еўропы». Яны не супраць супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ. Але выступаюць супраць кантактаў з дыктатарам, які дагэтуль трымае палітвязняў у турмах. Аўтары звароту прапанавалі накіраваць запрашэнне на саміт дзейнаму ўраду Беларусі і апазіцыі.

Раней такі пікет адбыўся ля амбасады Латвіі ў Варшаве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках