27 лiстапада 2024, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзелавая сетка» і Life пацвердзілі блакаванне «Хартыі'97»

42
«Дзелавая сетка» і Life пацвердзілі блакаванне «Хартыі'97»

Беларускія правайдэры блякуюць доступ да сайтаў «Хартыя'97», «Беларускі партызан» і ПЦ «Вясна» для прыватных карыстальнікаў.

Абаненты кампаній «Дзелавая сетка», IP Telecom, ADSL.BY і «Гарант», а таксама мабільнага аператара Life не могуць зайсці на гэтыя старонкі. Карыстальнік, калі трапляе на заблякаваны сайт, бачыць паведамленне: «Доступ да рэсурсу заблякаваны на падставе Пастановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь №6 / 8 ад 19 лютага 2015 года».

У тэхпадтрымцы «Дзелавой сеткі» і ADSL.by прызналі факт блякавання. Прэс-сакратарка аператара life:) пацвердзіла факт блакіроўкі «Хартыі», «Партызана» і «Вясны-96» праз уключэнне іх у «чорны спіс». Раскрываць любыя падрабязнасці спісу аператар не мае права, піша «Наша нiва».

Як распавёў начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій БелДІЭ (арганізацыя, якая складае «чорны спіс») Аляксандр Сімановіч, спіс абмежаванага доступу прадастаўляецца толькі арганізацыям, згаданым у спецыяльным пастанове (Мінінфарму, Мінсувязі, органам, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць і органам пракуратуры, Камітэту дзяржкантролю, падатковым органам, судам і пастаўшчыкам інтэрнэт-паслуг).

Правайдэры абавязаныя заблякаваць рэсурс з «чорнага спісу» на працягу 24 гадзін пасля атрымання інфармацыі аб уключэнні ў спіс. На працягу трох рабочых дзён пасля прыняцця рашэння аб уключэнні ў «Чорны спіс» Мінсувязі абавязана выслаць копію рашэння аб блякаванні ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу.

Паведамленні аб блякаваннях пачалі паступаць 25-26 сакавіка. У выпадку, калі рашэнне аб блякаванні было прынятае 24-25 сакавіка, уладальнікі заблякаваных рэсурсаў павінны атрымаць копію пастановы аб блякаванні сёння або ў панядзелак.

Нагадаем, сайты некаторых незалежных выданняў былі блякаваныя падчас валютнага крызісу ў снежні 2014 года.

Калі вы сутыкнуліся з блякаваннем, паведаміце нам аб гэтым.

Каб абыйсці блякаванне, скарыстайцеся нашай інструкцыяй.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках