26 лiстапада 2024, aўторак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч не спадзяецца на сваё хуткае вызваленне

8
Статкевіч не спадзяецца на сваё хуткае вызваленне

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч не спадзяецца на сваё хуткае вызваленне з калоніі.

Пра гэта гаворыцца ў ягоным лісце журналісту Барысу Вырвічу, атрыманым 24 сакавіка, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Нагадаем, тэрмін пакарання Статкевіча заканчваецца ў снежні 2016 года. Аднак 25 сакавіка стала вядома, што МУС і Генпракуратура Беларусі ініцыююць правядзенне ў 2015 годзе амністыі з нагоды з 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адпаведны дакумент павінен паступіць у парламент не пазней за 16 красавіка.

У лісце журналісту Статкевіч таксама паведамляе, што з пачатку сакавіка пачаў, нарэшце, атрымліваць недзяржаўную прэсу.

Што да палітычнай сітуацыі ў краіне, то зняволены палітык зноў выказаў меркаванне аб неабходнасці аб'яднання дэмакратычных сіл Беларусі - хоць бы для таго, каб «аднавіць сваю суб'ектнасць на палітычным полі». «Бо шмат ад будучай кампаніі ў такіх замежнапалітычных варунках чакаць цяжка», - піша Статкевіч.

У сваю чаргу жонка Статкевіча Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведамляе, што 24 сакавіка ён адправіў ужо трэцюю заяву ў Генпракуратуру Беларусі і «ўважае сваю задачу афіцыйна задакументаваць тое, што адбывалася і адбываецца ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, за выкананую».

«Другую задачу - не паддацца на правакацыі і прымусіць адміністрацыю выносіць яму спагнанні цалкам і відавочна незаконна («па бязмежжу», як там кажуць) ён уважае за выкананую таксама. Да таго ж «перадышка» ў два месяцы на свежым паветры пасля трох гадоў турмы падалася яму раскошай і падарункам лёсу, каб мець сілу цярпець і змагацца далей», - напісала Марына Адамовіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках