Фотафакт: БелТА кліча на Дзень Волі
24- 24.03.2015, 14:07
- 52,794
Дзяржаўнае агенцтва БелТА запрашае беларусаў прыйсці 25 сакавіка на Дзень Волі.
Банэр з заклікам прыйсці на акцыю з'явіўся ў якасці ілюстрацыі да адной з навін.
Нагадаем, заўтра ў Менску адбудзецца акцыя, прысвечаная адной з галоўных дат у беларускай гісторыі - дню заснавання Беларускай народнай рэспублікі. Збор абвешчаны на 15:00 ля кінатэатра «Кастрычнік», пасля чаго плануецца шэсце да парку Дружбы народаў, дзе з 17:00 пройдзе мітынг.