26 лiстапада 2024, aўторак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла: Лукашэнку не месца на саміце ў Рызе

7
Марцін Угла: Лукашэнку не месца на саміце ў Рызе

ЕЗ не павінен заплюшчваць вочы на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Урад Швецыі павінен зрабіць усё, каб цяперашні старшыня ЕЗ - Латвія перадумала запрашаць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку на травеньскі саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе, мяркуе праваабаронца.

Заява кіраўніка праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углы з'явілася на старонках выдання Upsala Nya Tidning, паведамляе «Радыё Свабода».

Як адзначае Марцін Угла, цяпер з Латвіі, якая гэтыя паўгода старшынюе ў Еўрапейскім Звязе, паступаюць сігналы аб намерах запрасіць беларускага дыктатара на рыжскі саміт краін-удзельніц «Усходняга партнёрства».

«Аднак, калі ў дачыненні да Лукашэнкі дзейнічаюць санкцыі ЕЗ, то кіраўніцтва звязу павінна тады ануляваць іх», - піша Марцін Угла.

Паводле слоў шведскага праваабаронцы, у выніку падзей ва Украіне крытыка Брусэлем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі спынілася. Еўразвяз вітае той факт, што Лукашэнка спрабуе займаць у гэтым канфлікце нейтральную пазіцыю. Відавочна, што ЕЗ нават гатовы аднавіць эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва з беларускім рэжымам, нягледзячы на ціск, якому ў гэтай краіне падвяргаюцца апазіцыянеры і іншадумцы. Аднак забарона беларускаму дыктатару і іншым высокім службовым асобам Беларусі наведваць еўрапейскія краіны па-ранейшаму застаецца ў дзеянні.

Вядома, што пазіцыя ЕЗ што да санкцый дапускае пэўныя адступленні. Напрыклад, калі ўважаецца, што паездка той ці іншай беларускай афіцыйнай асобы апраўданая гуманітарнымі меркаваннямі, ці што ўдзел гэтай асобы ў пасяджэннях на міжурадавым узроўні (АБСЕ) будзе мэтазгодным, ці што гэта паспрыяе развіццю дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі.

У такіх выпадках адзін або больш чальцоў ЕЗ звяртаюцца пісьмова ў Раду ЕЗ з просьбай адступіць ад агульнага правіла. Пры адсутнасці галасоў «супраць» даецца згода. Калі ж ёсць хоць адзін такі голас, то ўсё вызначае кваліфікаваная большасць.

Са слоў Марціна Углы, на пасяджэнні Еўрапейскай рады Швецыя павінна супрацьстаяць памкненням Латвіі вызваліць беларускага дыктатара ад санкцый. Варта заклікаць да галасавання «супраць» і іншыя краіны. Толькі так можна зразумела выказаць сваё стаўленне да сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі і спыніць імкненні запрасіць Лукашэнку ў ЕЗ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках