26 лiстапада 2024, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томаш Семоняк: Польшчу выключылі з перамоваў аб Украіне

1
Томаш Семоняк: Польшчу выключылі з перамоваў аб Украіне

Варшава жадае поспеху міратворчай місіі Ангелы Мэркель і Франсуа Аланда, але не падтрымлівае яе.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк на канферэнцыі бяспекі ў Мюнхеме, піша wPolityce (пераклад - charter97.org).

- Цяжка казаць аб падтрымцы Польшчы, бо мы не аўтары гэтай прапановы - сказаў ён журналістам.

Як падкрэсліў міністр, аб моцнай пазіцыі Польшчы сведчыць факт, што перад паездкай Ангелы Мэркель у Кіеў і Маскву міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер паведаміў польскім палітыкам у Варшаве аб гэтай ініцыятыве.

- Паглядзім. Гэта не адбываецца на ўзроўні ЕЗ. Не адбываецца ў фармаце, у якім брала б удзел Польшча - падкрэсліў міністр абароны. Ён дадаў, што Польшча жадае поспеху гэтай міратворчай місіі, бо «гаворка ідзе пра тое, каб быў мір і каб захаваць цэласнасць Украіны і яе стабільнае будучыню».

- Аднак цяжка падтрымліваць штосьці, дэталяў чаго мы не ведаем, - дадаў ён. Семоняк звярнуў увагу на факт, што сама Мэркель скептычна ацаніла шанцы гэтай місіі на поспех.

Як сказаў палітык, Польшча ўжо надала дапамогу ўкраінскаму войску, кошт якой можна ацаніць у 4 мільёны еўра. Семоняк падкрэсліў, што Украіну напэўна не чакае такі лёс як Польшчу ў Ялце.

- Шмат залежыць ад саміх украінцаў, - сказаў ён. - Прэзідэнт Парашэнка цесна супрацоўнічае з намі, з іншымі заходнімі лідарамі, і я думаю, што хоць бы праз гэты факт, такой пагрозы няма. Трэба таксама памятаць пра тое, у які гістарычны момант адбылася Ялта. Сёння цяжка ўявіць сабе паўтор гэтай сітуацыі - каб адбылася канферэнцыя дзяржаў, падчас якой прымаліся б пастановы аб Украіне, а украінцаў не было б за сталом перамоваў. Захад на гэта не пагодзіцца. Акрамя таго Кіеў прысутнічае ў кожным фармаце перамоў у пытанні канфлікту - падкрэсліў Семоняк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках