26 лiстапада 2024, aўторак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прапаноўваў сусветным лідарам стварыць у Данбасе новае Прыднястроўе

18
Пуцін прапаноўваў сусветным лідарам стварыць у Данбасе новае Прыднястроўе

Варыянт развязвання канфлікту ва Украіне, прапанаваны прэзідэнтам РФ, быў «занадта цынічным».

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта піша The New York Times, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.

«Гэта не мірны план. Гэта дарожная карта для новага Прыднястроўя або Абхазіі ва Украіне. Гэта цынічная спроба пазбегнуць усіх абавязанняў, узятых на сябе ў Менску», - заявіў адзін з высокапастаўленых дыпламатаў на ўмовах ананімнасці.

У чацвер дзяржсакратар ЗША Джон Кэры паведаміў, што канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд атрымалі прапановы ад Пуціна ў развязванні канфлікту ў Данбасе.

Падрабязнасці гэтага плана невядомыя, афіцыйна аб ім ні адна са старон наогул не паведамляла.

Кэры адзначыў, што Мэркель і Аланд падрыхтавалі свае планы ў дасягненні міру ва Украіне, з якімі і прыляцелі ў чацвер у Кіеў для перамоваў з Пятром Парашэнкам.

У пятніцу Аланд і Мэркель паедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца з Уладзімірам Пуціным.

Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, Аланд і Мэркель могуць прапанаваць Маскве і Кіеву замарозіць канфлікт на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках