Львоўскія анархісты правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
4- 18.02.2015, 16:52
- 9,451
Перад беларускім консульствам вывесілі партрэты вязняў сумлення.
Чытач charter97.org паведаміў пра акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якая прайшла 17 лютага ў Львове. Актывісты «Аўтаномнай апоры» сабраліся каля консульства Беларусі, каб выказаць свой пратэст супраць рэпрэсій палітычных актывістаў і праявіць з імі салідарнасць.
«Прыкладна праз паўгода ў краіне, дзе кіруе Лука, пачнуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх усім вядомыя загадзя. Аднак «бульбяны барон» разумее, што прыклад Майдана можа несці сур'ёзныя наступствы для ягонага кіравання. Напрыклад, ужо цяпер актыўна прыгнятаюцца нефармальныя канцэрты, на якіх прысутнічаюць іншадумцы.
Напрыклад, сацыяльны актывіст Аляксандр Францкевіч быў асуджаны за дробнае хуліганства на 25 дзён турмы. Мікалай Дзядок - анархіст, які ўжо 4 гады знаходзіцца ў турме. Нядаўна актывісту наважылі дадаць яшчэ год за невыкананне рэжыму.
Усе гэтыя падзеі вельмі лёгка стыкуюцца паміж сабой. Гэтыя людзі могуць стаць лідарамі паўстання, за якімі пойдзе народ і нарэшце вызваліцца з...... .. Як і ва ўсіх краінах СНД, паразіты ў Беларусі мала чым адрозніваюцца ад усіх іншых. Дзяржаўныя пацукі выкарыстоўваюць усе магчымасці для таго, каб утрымаць сваё месца каля карыта. Рэпрэсіі мацнейшыя за турмы, слава вольнаму народу Беларусі», - пішуць яны ў сваім лісце.