26 лiстапада 2024, aўторак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дэбальцаве ідуць вулічныя баі

24
У Дэбальцаве ідуць вулічныя баі

Частка горада захопленая баевікамі.

У горадзе Дэбальцава Данецкай вобласці доўжацца актыўныя баявыя дзеянні - украінскія вайскоўцы робяць манеўры падраздзяленнямі і агнём, стрымліваючы агрэсію супраціўніка. Пра гэта Цензор.нет паведамілі ў прэс-службе Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны.

"У горадзе Дэбальцава Данецкай вобласці доўжацца вулічныя баі, баевікі атакуюць горад штурмавымі групамі, пры падтрымцы артылерыі і бранятэхнікі. Частка населенага пункта захопленая бандытамі. Цяпер сілы АТА робяць манеўр падраздзяленнямі і агнём і стрымліваюць агрэсію баевікоў", - гаворыцца ў паведамленні Генштаба.

Становішча на Дэбальцаўскім плацдарме вельмі цяжкае. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў журналіст Юрый Бутусаў.

"Аб'язная дарога вакол Дэбальцава не занятая супраціўнікам, але праехаць па ёй без страт ужо нельга. Баевікі ўзялі пад кантроль вышыні ля пасёлка Красны Пахар і Санжароўка, у тым ліку панавальную вышыню ў гэтым раёне - 307,9.

Перамяшчэнне ў светлы час дня па дарозе ў раёне вышыні 307,9 і прылеглых вышынь праходзіць пад агнём супраціўніка наўпроставай наводкай. Падчас руху канвою недалёка ад Дэбальцава былі захопленыя ў палон некалькі вайскоўцаў 8-га палка спецыяльнага прызначэння і 101-й брыгады аховы.

Генштаб пакуль ніяк не дзейнічае, каб выбіць ворага з Чырвонага Пахара і з вышынь ля Санжароўкі.

Загады ўсім падраздзяленням дае наўпрост начальнік Генштаба Віктар Мужэнка - у абыход камандавання сектарам "С", у абыход галоўнага каманднага цэнтра Генштаба. Пры гэтым Мужэнка не можа арганізаваць наступ з вонкавага боку атачэння, і выбіць ворага з панавальных над трасай пазіцый.

З 14 лютага расейскія атрады пачалі штурм Дэбальцава. Штурмавыя групы супраціўніка ўжо занялі больш за 50% горада і далей атакуюць. Выбіць ворага могуць толькі свежыя бранятанкавыя рэзервы.

Сёння раніцай танкі і пяхота баевікоў атачылі нашыя падраздзяленні на чыгуначным вакзале Дэбальцава. Нашыя часткі не былі забяспечаныя падтрымкай танкаў і процітанкавым узбраеннем - вакзал давялося пакінуць.

Вораг выкарыстоўвае баявыя групы з вялікай колькасцю бранятэхнікі і мае колькасную перавагу. Аднак нашыя не здаюць пазіцыі без бою, і б'юцца адчайна, нават у гэтых варунках", - напісаў Бутусаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках