26 лiстапада 2024, aўторак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нельга выратаваць украінцаў, здраджваючы беларусам

16
Нельга выратаваць украінцаў, здраджваючы беларусам

Ангела Мэркель і Франсуа Аланд павінны запатрабаваць вызвалення кандыдата ў прэзідэнта Мікалая Статкевіча.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Андрэй Саннікаў, каментуючы перамовы ў Менску аб Украіне з удзелам лідараў краін ЕЗ.

- Напэўна, сёння ва ўсіх нармальных людзей адное жаданне: каб спынілася кровапраліцце ва Украіне, таму варта вітаць усялякія намаганні, якія накіраваныя на дасягненне гэтай мэты. Аднак тое, што робяць апошнім часам еўрапейскія лідары, канцлерка Нямеччыны Мэркель і прэзідэнт Францыі Аланд, выклікае вялікую трывогу. Выбар Менска для перамоў у «нармандскім фармаце» ўжо азначае паразу Еўропы ды Украіны.

Менск быў прызначаны месцам для перамоваў Пуціным не выпадкова, бо менавіта там ён прасоўвае свой план аб падзеле Украіны і прызнанні тэрарыстаў. І гэты план становіцца цалкам рэальным, паколькі ў яго ўцягваюцца лідары найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў.

Ёсць такое паняцце ў палітыцы, асабліва ў ваенны час, «пабочныя страты». У нашым выпадку пабочнымі стратамі з'яўляецца абуральны факт правядзення значных міжнародных перамоў на тэрыторыі апошняй дыктатуры Еўропы. Пабочнымі стратамі з'яўляюцца беларускія палітвязні, на якіх забыліся, як на нязначны факт, прыняўшы патрабаванне Пуціна-Лукашэнкі правесці перамовы ў Менску.

Канцлерка Нямеччыны і прэзідэнт Францыі, калі яны прыедуць у Менск, проста абавязаныя запатрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў, інакш яны страцяць твар, прынамсі, у вачах беларусаў. У прынцыпе, Ангела Мэркель павінна была запатрабаваць вызваліць кандыдата ў прэзідэнта Мікалая Статкевіча яшчэ да свайго прыезду ў Менск. Зрабіць гэта яшчэ не позна. Нельга змагацца з адным дыктатарам, звяртаючыся да паслуг іншага. Нельга выратаваць украінцаў, здраджваючы беларусам», - упэўнены Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках