Памочнік Пуціна можа ўзяць удзел у сённяшняй сустрэчы датычнай Данбаса
5- 10.02.2015, 12:30
- 15,253
Памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў можа ўзяць удзел у пасяджэнні кантактнай групы ў Менску 10 лютага.
Пра гэта паведаміў журналістам пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў, паведамляе УНН.
«Ёсць такая інфармацыя, што ён прыляціць (у Менск)», - сказаў расейскі дыпламат.
У той жа час, у МЗС Беларусі паведамілі, што праінфармуюць пра месца і час правядзення сустрэчы пасля 16:00.
Нагадаем, 10 лютага ў Менску павінна адбыцца чарговае пасяджэнне кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. На сустрэчу ўжо вылецелі прадстаўнікі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» - Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйна.