26 лiстапада 2024, aўторак, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марылуіза Бек: Нашы намаганні прывядуць да таго, што палітвязняў у Беларусі не застанецца

7
Марылуіза Бек: Нашы намаганні прывядуць да таго, што палітвязняў у Беларусі не застанецца

Дэпутат парламента ФРГ павіншавала сям'ю Аліневіча з Калядамі і Новым годам.

Бацькам палітвязня Ігара Аліневіча прыйшло віншаванне ад Марылуізы Бек, якая ўваходзіць ў камітэт Бундэстагу ў міжнародных справах з 2005 года.

Яна таксама з'яўляецца экспэртам фракцыі «Саюз-90»/«Зялёныя» ва Усходняй Еўропе. У сваёй заяве аб апякунстве над палітвязнем у 2012 годзе Марылуіза Бек паказвала, што ён быў выкрадзены невядомымі асобамі падчас свайго знаходжання ў Маскве і быў дастаўлены ў КДБ Беларусі, а таксама што падчас допытаў у дачыненні да яго ўжываліся недазволеныя фізічныя і псіхалагічныя меры і што падчас суду, які прысудзіў хлопца да 8 гадоў зняволення, назіраліся сур'ёзныя парушэнні канстытуцыйных прынцыпаў. «Я патрабую вызвалення Ігара Аліневіча і справядлівага расследавання яго справы», - казала яна. Раней Марылуіза Бэк была апякункай палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

«Вам і Ігару я хацела б пажадаць добрых Калядаў і ўсяго добрага ў Новым годзе. Перадайце, калі ласка, ад мяне Ігару сама вялікае прывітанне і скажыце яму, што мы яго не забудзем. Зычу вам, усёй сям'і і сябрам Ігара шмат сіл, каб справіцца з гэтай вельмі цяжкай сітуацыяй. Я спадзяюся, што нашы намаганні прывядуць да таго, што ў хуткім часе ніхто ў Беларусі больш не будзе пазбаўляцца волі за свае меркаванні, жаданні і палітычныя погляды», - напісала яна.

Нагадаем, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні што да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая лічылася самай дрэннай па экалагічных паказчыках, аднак у пачатку мінулага года была прынятая пастанова аб расфармаванні гэтай калоніі і Аліневіч трапіў у калонію Віцьба-3.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках