26 лiстапада 2024, aўторак, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Аліневіч: Наперадзе - віхуры і буры, але будзе цікава

4
Ігар Аліневіч: Наперадзе - віхуры і буры, але будзе цікава

Палітвязень знаходзіць станоўчыя стораны ў тым, што адбываецца ў краіне.

Валянціна Аліневіч - маці асуджанага на 8 гадоў зняволення Ігара Аліневіча - распавяла charter97.org пра тое, што яны з мужам атрымалі доўгачаканае віншаванне ад сына. З яе слоў, яшчэ 27 снежня яму дазволілі патэлефанаваць з калоніі, і ён павіншаваў бацькоў праз тэлефон, а ўчора прыйшоў ад яго ліст.

«Вельмі няпроста пажадаць што-небудзь у Новым 2015. Падобна на тое, наперадзе насоўваюцца віхуры і буры. Але ў любой сітуацыі самае першае - шукаць станоўчыя бакі. Адзін ёсць, як мінімум: будзе цікава. Я думаю, што знаходзіць тое, што адбываецца займальным - добры спосаб атрымаць дозу пазітыўных эмоцый, бо ўсё залежыць ад успрымання (праверана на практыцы).

Адна жанчына з Расеі, дысідэнт 80-х, пісала мне, што на сходках яны ўздымалі келіхі пад тост «За нашу безнадзейную справу». Калі мы здольныя да самаіроніі - значыць, надзея ёсць заўсёды. Аптымізму і энтузіязму вам, поспеху і радасці насуперак усяму! Душой я з вамі. Наперад, у 2015...», - напісаў ён бацькам.

Нагадаем, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў хуліганскіх дзеяннях у дачыненні да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая уважалася самай дрэннай па экалагічных паказчыках, аднак у пачатку мінулага года была прынятая пастанова аб расфармаванні гэтай калоніі і Аліневіч трапіў у калонію Віцьба-3.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках