Тэракт у Парыжы: двое падазраваных абвешчаныя ў вышук
- 8.01.2015, 7:39
- 11,978
Паліцыя Францыі апублікавала фатаграфіі двух падазраваных у нападзе на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo.
У вышук аб'яўлены браты Куашы - 34-гадовы Саід і 32-гадовы Шэрыф. Трэці падазраваны ў нападзе на рэдакцыю часопіса 18-гадовы Амід Мурад, паводле паведамленняў прэсы, здаўся ў рукі паліцыі самастойна і сцвярджае, што не мае дачынення да злачынства. Ягоныя сябры напісалі ў сацсетках, што ён быў у школе ў момант нападу на рэдакцыю часопіса ў сераду, паведамляе BBC.
Афіцыйна гэты арышт пакуль не пацверджаны.
Шэрыф Куашы ўжо прыцягваўся да адказнасці ў абвінавачванні ў тэрарызме ў 2008 годзе - за дапамогу паўстанцам у Іраку. Ён правёў у няволі паўтара года.
Ахвярамі нападу ў сераду сталі 12 чалавек.
Раней рэдакцыя часопіса ўжо падпадала нападу пасля публікацыі карыкатур і жартаў на тэму ісламу і прарока Мухамеда.