26 лiстапада 2024, aўторак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт у Парыжы: забітыя 12 чалавек (Відэа)

86

(абноўлена) Невядомыя атакавалі рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo.

Паводле афіцыйных звестак, 12 чалавек забітыя і пяцёра параненыя, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на L'Express.

Удакладняецца, што некаторыя журналісты схаваліся на даху будынка.

Паводле звестак Linternaute, сярод забітых - галоўны рэдактар Charlie Hebdo Стэфан Шарбано і вядомы аўтар коміксаў Жан Кабу. Раён здарэння ачэплены, да будынка прыбылі супрацоўнікі праваахоўных органаў і экстраных службаў. На месца здарэння таксама прыбыў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.

Фота: Reuters/Jacky Naegelen

Паводле папярэдніх звестак, стральбу зладзілі два чалавекі ў чорных капюшонах, узброеныя аўтаматам Калашнікава і гранатамётам. Відавочцы ўдакладняюць, што некаторыя журналісты схаваліся на даху будынка. Тым часам нападнікам удалося схавацца з месца здарэння на захопленым аўтамабілі, паведамілі прадстаўнікі паліцыі французскай сталіцы.

Франсуа Аланд абвясціў, што ў Парыжы ўводзіцца найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. "Гэта варварскі акт, накіраваны супраць журналістаў. Мы будзем абараняць свабоду слова", - сказаў прэзідэнт. З ягоных слоў, у краіне "будуць прынятыя ўсе меры для затрымання ўдзельнікаў нападу на рэдакцыю". Прэзідэнт Францыі таксама заявіў, што цягам апошніх тыдняў было сарвана некалькі тэрарыстычных нападаў, паведамляе ТАСС.

Тыя, што напалі на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў цэнтры Парыжа крычалі "Алах Акбар" і "Мы адпомсцілі за прарока". Пра гэта сведчыць відэа, зробленае журналістамі. Відавочцы паспелі зняць на мабільны тэлефон, як тэрарысты з'язджаюць з будынка рэдакцыі, адстрэльваючыся ад паліцыі. На відэа бачны двое мужчын у чорным, якія садзяцца ў аўтамабіль. Раней выданне Le Parisien паведамляла, што тых, хто нападаў, было трое.

Раён здарэння ачэплены, да будынка прыбылі супрацоўнікі праваахоўных органаў і экстраных службаў.

Charlie Hebdo - французскі сатырычны штотыднёвік, выходзіць па серадах. Публікуе карыкатуры, рэпартажы, дыскусіі і анекдоты, якія часта маюць непачцівы і нон-канфармісцкі тон. Займаючы левыя і свецкія пазіцыі, высмейвае палітыкаў, ультраправых і разнастайныя цэрквы.

Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм "Нявіннасць мусульман" і беспарадкі ў арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі ўслед.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках