26 лiстапада 2024, aўторак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія хоча запрасіць Лукашэнку на саміт «Усходняга партнёрства»

59
Латвія хоча запрасіць Лукашэнку на саміт «Усходняга партнёрства»

Беларускі дыктатар можа наведаць саміт у Рызе, які пройдзе 21-22 траўня.

На саміце «Усходняга партнёрства», які пройдзе 21-22 траўня ў Рызе, латвійская старана хацела б бачыць прадстаўніцтва Беларусі «на, магчыма, самым высокім узроўні».

Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдзеговічс, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён сказаў, што ў Латвіі добра ведаюць, што на папярэдніх самітах Беларусь ніколі яшчэ не прадстаўляў Аляксандр Лукашэнка. Але, на думку латвійскага дыпламата, узровень прадстаўніцтва на Рыжскім саміце будзе залежаць ад сітуацыі ў Беларусі.

«У нас ёсць яшчэ некалькі месяцаў, каб паглядзець, што змяняецца ў Беларусі, - сказаў ён. - Канчатковую пастанову аб узроўні прысутнасці Беларусі на саміце ў Рызе будзе прымаць беларуская старана. Мы хочам, каб з боку Менска быў сустрэчны рух, і мы будзем запрашаць Беларусь на ўсе мерапрыемствы».

На пытанне журналістаў, ці звязаны магчымы ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў саміце з пытаннем палітвязняў, генеральны сакратар МЗС Латвіі заявіў, што ў сучаснай Еўропе не можа быць такога паняцця, як палітычны вязень.

Саміт у Рызе будзе чацвёртым. У трох папярэдніх - у Празе, Варшаве і Вільні - Аляксандр Лукашэнка не ўдзельнічаў.

Латвія ў першай палове 2015 старшынюе ў Радзе Еўрапейскага звязу. Адпаведныя паўнамоцтвы перайшлі да яе ад Італіі на падставе ратацыі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках