26 лiстапада 2024, aўторак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовы канвеер у Берасце

8
Судовы канвеер у Берасце

Суд хутка разгледзеў справу незалежных журналістаў і адхіліў скаргі.

У Берасцейскім абласным судзе 22 студзеня разглядаліся касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і незалежнай журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай. Абласны суд падтрымаў ранейшыя пастановы раённых судоў. Пра гэта распавяла Шчапёткіна, якая абскардзіла прысуджаны ёй 17 снежня мінулага года штраф у 30 базавых велічынь. Журналістка прысутнічала на судовым працэсе Алеся Ляўчука і палічыла бессэнсоўным чакаць свайго прысуды, які быў трохі пазней, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Потым думаю, ну што я яшчэ асобна буду чакаць да 11. У мяне справа была прызначана на 11. Я суддзі Наталлі Сурмы прапанавала, што можа быць цяпер і маю справу разбяром, яна пагадзілася. Яна кажа: ну што ж, вядома, давайце і вашу справу разгледзім. Ужо пастанова была ў суддзі на стале. Яна нікуды не сыходзіла, нічога не думала. Паслухала трохі з большага, што Ляўчук сказаў, потым што я сказала, і вынесла пастанову, што ўсё правільна, што пакаралі нас штрафам правільна.

А Беразоўскі раённы суд палічыў Тамару Шчапёткіну вінаватай у працы на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі і фактычна асудзіў за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Паводле аналагічнай справы і з тым жа вынікам у Берасці разглядалі касацыйную скаргу Алеся Леўчука на ранейшы прысуд у судзе Ленінскага раёна Берасця.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках