26 лiстапада 2024, aўторак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год беларускі рубель патаннеў на 25%

13
За год беларускі рубель патаннеў на 25%

Самы вялікі абвал адбыўся ў снежні - амаль на 10 адсоткаў.

У пачатку года адзін даляр па курсе Нацбанка каштаваў 9510 беларускіх рублёў. На 31 снежня галоўны банк краіны ўстанавіў курс у 11 850 рублёў за даляр. Атрымліваецца, што за год беларускі рубель дэвальваваўся на 24,61%. Пры гэтым больш за ўсё абясцэньвалася нацыянальная валюта ў снежні - на 9,62%, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

З еўра сітуацыя была трохі іншай. Так, за год курс еўрапейскай валюты паводле Нацбанку павысіўся з 13080 да 14380 беларускіх рублёў. Горш сябе адчуваў расейскі рубель, які ў адрозненні ад астатніх валют не падвышаўся ў кошце, а наадварот - паніжаўся. За год патанненне расейскага рубля ў дачыненні да беларускага адбылося на 26,16% - з 290,5 да 214,5 беларускіх рублёў за адзін расейскі рубель.

Як піша інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, горш за ўсё ішлі справы сёлета з украінскай грыўнай. Так, грыўна патаннела за год на 35,1% у дачыненні да беларускага рубля.

Дарэчы, калі паглядзець, статыстыку, за 15 гадоў (з 2000 года) даляр для беларусаў падаражэў у 37,03 разы. За апошнія чатыры гады даляр вырас у 3,95 разы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках