26 лiстапада 2024, aўторак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над затрыманым брэсцкiм актывiстам перанеслі на 20 студзеня

Суд над затрыманым брэсцкiм актывiстам перанеслі на 20 студзеня

Андрэя Шарэнду вызвалілі ў зале суда.

Пра гэта актывіст апазіцыі распавёў сайту charter97.org.

Паводле слоў Андрэя Шарэнды, у РАУС Маскоўскага раёна на яго склалі пратаколы паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу - 17.1 («дробнае хуліганства») і 21.24 («антысанітарыя»). Пасля гэтага актывіста даставілі ў суд. Аднак суддзя адмовіўся разглядаць справу і адправіў пратакол, складзены на Андрэя Шарэнду, на дапрацоўку.

Актывісту ўручылі позву, згодна з якой ён абавязаны з'явіцца ў РАУС Маскоўскага раёна Берасця ў аўторак, 20 студзеня.

Андрэй Шарэнда звязвае сваё затрыманне з сённяшняй датай - Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках