26 лiстапада 2024, aўторак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

4
Пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

У сваім звароце журналіст Алесь Ляўчук прасіў правесці праверку што да працэдуры складання ў дачыненні да яго пратаколу.

Як адзначыў у сваёй скарзе Ляўчук, пратакол аб прыцягненні яго да адказнасці паводле частцы 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, быў складзены са шматлікімі парушэннямі. У прыватнасці, супрацоўнік міліцыі Кажэнкоў, які складаў пратакол, не выклікаў журналіста позвай, як гэтага патрабуе закон, а сам пратакол быў высланы праз пошту, і ў ім адсутнічаюць тлумачэнні Аляксандра Леўчука наконт сутнасці справы, піша ПЦ «Вясна».

У сваёй скарзе журналіст пералічвае і іншыя грубыя парушэнні, учыненыя падчас складання пратаколу, аднак з адказу за подпісам намесніка пракурора горада Берасця Івана Чайчыцы вынікае, што скарга гэтай установай разглядацца не будзе. Прадстаўнік пракуратуры спаслаўся на тое, што скаргу трэба было падаваць «падчас тэрміну вядзення адміністрацыйнага працэсу і да вынясення пастановы ў справе аб адміністрацыйным правапарушэнні». Далей намеснік пракурора нагадвае, што 24 снежня мінулага года Ляўчук быў пакараны штрафам у суме 40 базавых велічынь. У выпадку нязгоды з судовай пастановай Іван Чайчыц раіць журналісту скардзіцца ў Берасцейскі абласны суд (дарэчы, Алесь Ляўчук гэта ўжо зрабіў).

Аўтар скаргі здзіўлены такім адказам, бо мяркуе, што ў гэтым выпадку гарадская пракуратура замест кантролю за выкананнем заканадаўства адмовілася нават фармальна праверыць працэдуру складання пратаколу супрацоўнікам міліцыі, які зрабіў гэта з грубымі парушэннямі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках