26 лiстапада 2024, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча паехаць на саміт «Усходняга партнёрства» ў Рыгу?

52
Лукашэнка хоча паехаць на саміт «Усходняга партнёрства» ў Рыгу?

Беларусь хоча быць прадстаўленай на травеньскім саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе на вышэйшым узроўні.

Пра гэта заявіў Юрыс Паіканс, латвійскі дыпламат, адказны за праграму Усходняга партнёрства, піша «Наша ніва» са спасылкай на брусэльскае выданне EUobserver.

Ён намякнуў на магчымую прысутнасць на саміце беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. З ягоных слоў, у параўнанні са стасункамі Беларусь-ЕЗ двухгадовай даўніны, кантакты з Беларуссю сталі «больш інтэнсіўнымі».

Брусэльскае выданне таксама піша пра тое, што Беларусь можа зрабіць першы крок да бязвізавага рэжыму, калі ўлады выпусцяць палітвязняў да часу саміту «Усходняга партнёрства».

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкявічс заявіў пра «новыя перспектывы» ў пытанні бязвізавага рэжыму з Беларуссю. Пачатак «візавай лібералізацыі», сцвярджае ён, будзе ўвязаны з праблемамі грамадзянскіх свабодаў.

Дзяржаўны сакратар латвійскага МЗС Андрэйс Пілдэговічс пацвердзіў: вызваленне палітвязняў з'яўляецца ключавым для пазітыўнай пастановы што да візаў. «Мы не будзем пераглядаць сваю пазіцыю пра палітвязняў. Яны павінны быць вызваленыя, тры чалавекі цяпер застаюцца за кратамі (паводле версіі праваабарончага цэнтра «Вясна» іх шасцёра - НН. Мы будзем працягваць націск на Беларусь да іх вызвалення, тое ж тычыцца і правоў меншасцяў», - заявіў Пілдэговічс.

«Спадзяюся, мы ўбачым прагрэс да траўня. На еўрапейскім узроўні ў нас было 20 гадоў нулявога прагрэсу - гэта горш за спячку» - дадаў ён.

Ён адзначыў, што ў сувязі з расейскай агрэсіяй ва Украіне Беларусь стала больш зацікаўленай ў паляпшэнні стасункаў з Еўропай, асабліва ў эканамічнай кааперацыі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках